| Час | Літоўска-польская армія | Ордэнская армія |
|---|---|---|
| пачатак чэрвеня 1410 г. | Збор літоўскіх войскаў ля ракі Нараў. Пераход ракі і марш на злучэнне з Ягайлам. | Умацаванне граніц і замкаў. |
| сярэдзіна чэрвеня | Пачатак збору войскаў пад Швецам. 10 чэрвеня Ульрых фон Юнгінген прыбыў у Энгельбург (ля Швеца). | |
| 24.06 (сканчэнне перамір'я) | Збор Ягайлы з наймітамі і апалчэннем МалаПольшчы каля Волбажа бліз Пётркава. З захаду прыбліжаюцца вялікапаляне; паўночней рыхтуюцца мазуры. Жаўнеры руйнуюць ваколіцы Торуня. Воі Вітаўта, якія засталіся ў Літве, праводзяць рэйд пад Юрбарг і Клайпеду. Вітаўт на маршы паміж Бугам і Наравам. | Хохмайстар у Торуне; па яго просьбе перамір'е прадоўжана да 4 ліпеня. (Вітаўта яно зноў не тычылася.) |
| 26.06 | Марш Ягайлы ў паўночным кірунку да Любохні і далей. | Комтуры Члухава і Тухолы зрабілі рабаўнічы напад на прыгранічныя польскія вобласці. |
| 27.06 | Высакініцы - начлег. | |
| 28.06 | Сейміцы. | |
| 29.06 | Казлоў - вестка ад Вітаўта, што ён ля ўпадзення Нарава ў Віслу. | |
| 30.06 | Аб'яднанне Ягайлы з вялікапалянамі ў Чэрвіньску. Пераправа цераз Віслу па наплаўному мосту. Прыход Вітаўта і мазураў. | |
| 1-2.07 | Заканчэнне канцэнтрацыі войскаў. | Марш да бродаў на Дрвенцы пад Кужэтнікам і іх умацаванне. |
| 3.07 | Марш да мяжы з ордэнам. Кіраўнік залогі ў Быдгашчы перайшоў ордэнскую мяжу і разбіў фон Плаўэна. | |
| 4.07 (канец новага перамір'я) | Войска фон Плаўэна ўзмоцнена вялікай колькасцю наймітаў (600 коп'яў). | |
| 5.07 | Вугорскія паслы ў лагеры пад Ежавам прасілі паведаміць умовы міру. Атрымалі іх: Добжынскую зямлю - Польшчы, Жамойць - Літве. | |
| 6.07 | Агляд войскаў. | |
| 7.07 | Дасягнулі ракі Вкры. | |
| 8.07 | Дзень адпачынку - апошні прывал перад пераходам ордэнскай мяжы. | |
| 9.07 | Пераход граніцы, зруйнаванне Лідзбарка (Лаўтэнбург). | Да Кужэтніка выступіў аддзел войска з Дзялдава (Сольдаў). |
| 10.07 | Выступленне да бродаў на Дрвенцы пад Кужэтнікам. | |
| 11.07 | Паварот назад да Лідзбарка і марш на Дзялдава. | |
| 12.07 | У лагер пад Дзялдавам прыйшла аб'ява вайны ад Жыгімонта Вугорскага (войску аб гэтым не паведамілі). | 11 ці 12.07 пераход на ўсходні(левы) бераг Дрвенцы па 12 мастах пад Брацянам і марш у паўночна-ўсходнім кірунку. |
| 13.07 | Далейшы марш на поўнач; заняцце Дуброўны. | Верагодна, вечарам дасягнута Фрыгнава - каля 10 км ад Дуброўны. |
| 14.07 | Дзень адпачынку пад Дуброўнай. | Падрыхтоўка пазіцыі на месцы будучай бітвы. |
Крыніца: Алесь Краўцэвіч. Тэўтонскі ордэн (Ад Ерусаліма да Грунвальда). Менск, ...
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com/